Беларусы сабралі грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс за палову сутак

Пісьменніцу пахаваюць на радзіме.

Збор на развітанне і арганізацыю пахавання Святланы Курс быў абвешчаны 22 ліпеня.

Сям’я хоча годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы, паведамілі арганізатары збора.

Плануецца правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час будуць паведамленыя сям’ёй асобна. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме.

Дзеля гэтага сям’я памерлай ужо была вымушана ўзяць крэдыт. На яго пагашэнне і быў адкрыты збор на суму 6000 еўра. Па стане на раніцу 23 ліпеня сабрана ўжо больш за 6300.

Святлана Курс памерла на 54 годзе жыцця ад цяжкай хваробы 20 ліпеня.