Общество

Канвеер рэпрэсій. Пачынаецца завочны суд у дачыненні да пяці «каліноўцаў»

Хроніка палітычнага пераследу 20 жніўня.

Пачынаецца завочны суд у дачыненні да пяці «каліноўцаў»

Мінскі гарадскі суд пачынае разгляд крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да пяці прадстаўнікоў і ўдзельнікаў «Палка Каліноўскага», паведамляе Вясна.

Завочна судзяць 37-гадовага Мікалая Бойку, 31-гадовага Юрыя Макітава, 56-гадовую былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну, 28-гадовую Крысціну Станкевіч і 41-гадовага Міхаіла Чупрынскага.

Ім інкрымінаваныя: арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт.361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні ці ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 361-5 КК (праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці ), арт. 290-5 КК (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі).