Общество

Конвейер репрессий. Руководителей благотворительной организации держат в СИЗО и обвиняют в госизмене за помощь детям войны

Хроника политического преследования 1 июля.

Кіраўнікоў дабрачыннай арганізацыі трымаюць у СІЗА і вінавацяць у здрадзе дзяржаве за дапамогу дзецям вайны

Сужэнцаў Андрэя і Варвару Латышэвічаў, якія дзесяцігоддзямі апекаваліся сіротамі і дзецьмі-інвалідамі ў Беларусі, у сакавіку 2026 года арыштавалі. Іх абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і арганізацыі незаконнай міграцыі. Прычына ў іх дапамозе дзецям, што пацярпелі ад вайны ва Украіне. Наша Ніва расказвае пра гэту сям'ю.

Варвара і Андрэй Латышэвічы з адным са сваіх гадаванцаў. Фота: Укантакце

Варвара і Андрэй Латышэвічы пачалі свой шлях у дабрачыннасці яшчэ ў маладосці, амаль адразу пасля вяселля. У маладосці Варвара працавала ў Санкт-Пецярбургу, дзе кіравала мясцовым дабрачынным фондам і ладзіла летнія акцыі ў дзіцячых санаторыях і лагерах.

Іх жыццё назаўжды змяніў адзін працоўны візіт да кіраўніцтва чарговай установы, калі да Андрэя з горкімі слёзамі кінулася маленькая дзяўчынка. «Татачка, ты прыехаў! Забяры мяне!» — прасіла яна, пераблытаўшы яго з бацькам.

Выхавацелька хутка і з выбачэннямі забрала дзіця, але гэтая выпадковая сцэна працяла сэрцы пары такім болем і спачуваннем, што назаўжды вызначыла іх далейшы жыццёвы шлях — ратаваць і прымаць у сваю сям'ю пакінутых дзяцей.

У 1997 годзе сужэнцы вярнуліся ў Мінск і афіцыйна зарэгістравалі дабрачыннае аб'яднанне «З любоўю — дзецям». Латышэвічы вазілі ім зімовы абутак, посуд і канцылярыю. Але хутка зразумелі, што галоўная патрэба сірот — гэта ўвага, таму стварылі асобную праграму сацыяльнай адаптацыі для выпускнікоў дзіцячых дамоў.

Асобным напрамкам іх шматгадовай працы стала дапамога дзецям з праблемай са слыхам, якіх часта пакідалі сам-насам з іх ізаляцыяй у грамадстве. Латышэвічы не толькі збіралі глухіх сірот у сваім доме на канікулах, але і вучылі іх замежным жэставым мовам пры дапамозе валанцёраў з Нідэрландаў. Яны імкнуліся паказаць гэтым падлеткам, што свет значна шырэйшы за сцены інтэрната.

Варвара Латышэвіч на канферэнцыі па сурдаперакладзе. Фота: geth.by

Латышэвічы з'яўляюцца прыхаджанамі Аб'яднанай царквы хрысціян поўнага Евангелля (АЦХПЕ) у Беларусі.

У Андрэя і Варвары трое сваіх дзяцей: старэйшая дачка вучылася на юрыдычным факультэце БДУ, сын у Акадэміі музыкі, а малодшая, 16-гадовая, яшчэ школьніца. Нягледзячы на вялікую ўласную сям'ю, Латышэвічы аформілі статус апякунскай сям'і. Праз іх патранат прайшлі дзясяткі падлеткаў, многія з якіх, нават стаўшы паўналетнімі, працягвалі называць іх дом сваім.

Варвара ў 2008 скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Тэма яе дыплома — «Эмацыйнае развіццё выпускнікоў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў».

Маштабы іх дзейнасці сапраўды ўражвалі: на адно са святкаванняў Новага года Латышэвічы сабралі ў сябе 102 чалавекі — сваіх былых і цяперашніх выхаванцаў, якія прыехалі ўжо з уласнымі жонкамі і дзецьмі. У сям'і дом пад Мінскам, у Ждановічах, дзе Андрэй працаваў пчаляром, а Варвара кіравала сацыяльнымі праектамі. У апошнія гады яны займаліся перавозкамі і мелі фірмы па гэтым кірунку.

Андрэй Латышэвіч. Фота: Укантакце

Мяркуючы па наяўных звестках, пасля нападу Расіі на Украіну Латышэвічы пачалі дапамагаць дзецям, якія пацярпелі ад вайны. Некалькі разоў яны ездзілі на акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Іхн арганізацыя «З любоўю — дзецям» была ліквідаваная ў лютым 2025 года.

У сакавіку 2026 года Андрэя Латышэвіча нечакана затрымалі ў Маскве. Расійскія сілавікі адразу ж экстрадавалі яго ў Беларусь, дзе ён быў змешчаны пад варту. Яго жонка Варвара таксама апынулася пад ударам рэпрэсіўнай машыны.

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», крымінальны пераслед пары звязаны з дапамогай дзецям, што пацярпелі ад ваенных дзеянняў ва Украіне. Латышэвічаў абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве і арганізацыі нелегальнай міграцыі.

Праваабарончая супольнасць ужо прызнала Андрэя і Варвару Латышэвічаў палітвязнямі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(16)