З Беларусі эвакуяваны легендарны барабаншчык пратэстаў

Аляксей Санчук адсядзеў самы доўгі для палітвязня, што апынуўся на волі, тэрмін. Зараз ён спрабуе ўладкавацца з сям’ёй на новым месцы.

Аляксей Санчук — удзельнік групы барабаншчыкаў, што трымалі рытм падчас маршаў у 2020 годзе. Суд вырашыў, што ён адзін з арганізатараў і прызначыў яму шэсць гадоў. На сёння, тэрмін, што цалкам адсядзеў Аляксей, самы доўгі для палітвязня, які апынуўся на волі.

Аднак і пасля вяртання дадому, ціск на Аляксея не скончыўся. Яго хацелі паставіць на прэвентыўны нагляд — гэта амаль такі ж жорсткі рэжым як «хатняя хімія». Таму сям'я звярнулася да каманды эвакуацыі і была паспяхова вывезеная з Беларусі.

Падтрымаць гэтую смелую і рашучую сям'ю ў іх новым жыцці — справа гонару! Зрабіце добрую справу, калі для вас гэта небяспечна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)