Але пытанне, дзе і на іх ўзяць грошы? Іх няма. І калі яму даюць справаздачу, што сацыяльных аб'ектаў было пабудавана меньш, чым летась, ён, канешне, ліча, што гэта не пытанне таго, што грошы забірае Мінск, а пытанне таго, што нехта там у Віцебску ці недзе яшчэ прыдумаў пабудаваць «палац».
Рыжычэнка: «Лукашэнка, адпраўляючы аграрыяў у армію, вырашае два пытанні»
Эканамістка пракаментавала апошнія заявы Лукашэнкі наконт будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў і адпраўкі аграрыяў у армію.
Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Брэсцкую вобласць агучыў патрабаванні да будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў і жылля: на яго думку, усё павінна быць без празмернасцяў і «ніякіх палацаў быць не павінна». Акрамя таго, правіцель зноў выказаўся пра ідэю адпраўляць у войска «нядобрасумленных аграрыяў» — да гэтага ён заяўляў, што беларусаў, якія нібыта не ўмеюць працаваць, адправяць на мяжу з Украінай.
Гэтыя заявы пракаментавала прадстаўніца АПК па эканоміцы Аліса Рыжычэнка.
— Тое, што Лукашэнка гаворыць пра нейкія палацы — гэта ён хоча знайсці прычыну, чаму няма грошай, каб будаваць тое, што не з'яўляецца нейкім палацам, а наўпрост сацыяльным аб'ектам, — кажа эканамістка ў эфіры Еўрарадыё. — У нас праблема не ў тым, колькі зарабляе рэгіён (хаця тут таксама шмат пытанняў і перашкод), а ў тым, як размяркоўваюцца грошы: усе вобласці перадаюць тое, што назбіралі ў якасці падаткаў, у Мінск, а ён потым размяркоўвае па рэгіёнах гэтыя грошы. І гэта заўсёды несправядліва.
Напрыклад, калі яшчэ ў дасанкцыйны перыяд Наваполацк зарабляў шмат грошай і даваў прыбытак усёй вобласці, не было пры гэтым грошай, каб будаваць там тыя ж сацыяльныя аб'екты, рамантаваць дарогі і г.д. Гэтыя грошы заставаліся ў Мінску, нягледзячы на тое, што іх зарабіў Наваполацк.
— Цяпер адбываецца тое ж самае. Улады накіроўваюць грошы на падтрымку стратных дзяржаўных прадпрыемстваў (а гэта ж падаткі, якія плоцяць беларусы), якія насамрэч не выгадна падтрымліваць.
Пры гэтым няма грошай, каб будаваць сацыяльныя аб'екты. І Лукашэнка кажа: «Не будуйце палацы, а будуйце простыя сацыяльныя аб'екты».
Ідэю Лукашэнкі адпраўляць у войска «нядобрасумленных аграрыяў» эканамістка каментуе так:
— Калгасы Беларусі — стратныя прадпрыемствы. Яны зарабляюць і працуюць толькі ў сезон, астатні перыяд там нечага рабіць. Пры гэтым яны непрафесійна кіруюць гэтымі калгасамі, і гэта зразумела, бо калгасы павінны працаваць у фармаце прыватных фермерскіх гаспадарак, і толькі тады яны будуць прыносіць грошы і працаваць як бізнес.
З іншага боку, Лукашэнка не можа правесці ў краіне мабілізацыю — гэта будзе азначаць, што гарант стабільнасці і бяспекі краіны — гэта ўсё хлусня, і ён такім для Беларусі не з'яўляецца. Гэта адразу падзенне яго рэйтынгу нават сярод тых, хто яго падтрымліваў.
Пры гэтым, тут пытанне, чаму гэтых людзей накіруюць менавіта на мяжу з Украінай? Бо там ёсць расійскія ваенныя часткі. Калі іх будуць накіроўваць у расійскую армію, яны будуць атрымліваць заробак вышэйшы, чым у калгасе.
Тут Лукашэнка вырашае два пытанні. Навошта яму плаціць заробкі тым, хто нічога не прыносіць? Можна ж паслаць іх працаваць у расійскую армію, яны будуць зарабляць там грошы і траціць іх на тэрыторыі Беларусі. І яму пры гэтым не трэба будзе праводзіць нейкую мабілізацыю, ён будзе ствараць бачнасць, што пасылае людзей у гэту армію.
Мабыць, гэта ўсё проста здзек з чыноўнікаў і дырэктараў калгасаў. Ён ім пагражае, каб яны спужаліся. А мабыць і не, і Лукашэнка прыдумаў механізм, каб вырашыць гэтыя пытанні.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное