Беларусь, як і ў 1986-м, засталася фактычна сам на сам з чарнобыльскай бядой. І ізноў, як і тады – зь ядзернай зброяй на яе тэрыторыі, якая цалкам кантралюецца Масквой.
«С нами жила долгая тень взрыва»
Сегодня по всему миру пройдут мероприятия, посвященные печальному юбилею. «Салідарнасць» в одной ленте собирает хронику, как беларусы напоминают миру о 40-летии чернобыльской катастрофы.
«Беларусь, як і ў 1986-м, засталася фактычна сам на сам з чарнобыльскай бядой»
Заява Рады БНР да 40-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:
«Паводзіны камуністычнага кіраўніцтва тагачаснай БССР пасьля аварыі, імкненьне схаваць праўду пра небясьпеку і ігнараваньне парадаў сумленных навукоўцаў, іх бязьдзейнасьць выявілі злачынную сутнасьць камуністычнага ладу ужо для новага пакаленьня.
Адначасна, пазыцыя кіраўніцтва, у значнай ступені, была вынікам поўнай залежнасьці ад Масквы, якая стагодзьдзямі ставілася да Беларусі як да калёніі.
Дзякуючы высілкам Беларускага Народнага Фронта, беларускае грамадзтва і міжнародная супольнасьць нарэшце даведаліся праўду пра Чарнобыль. Былі адселеныя тысячы людзей з тэрыторыяў, якія загадалі лічыць «чыстымі», спыненыя сельгасработы на забружаных тэрыторыях, разбаўленьня прадуктаў радыяактыўным мясам, нарэшце, уведзеная сыстэма ільготаў для пацярпелых ад катастрофы.
Беларуская дыяспара арганізавала аздараўленьне чарнобыльскіх дзяцей, у шпіталі былі перададзеныя патрэбныя лекі і мэдынае абсталяваньне.
Аднак усё гэта пачало зварочвацца, а затым і спынілася пасьля прыходу да ўлады стаўленьніка Масквы Лукашэнкі. Былі рэпрэсаваныя альбо вымушаныя пакінуць краіну тыя, хто выступаў супраць зварочваньня чарнобыльскіх праграмаў і новага засакрэчваньня інфармацыі.
У гэтыя дні, калі мы ізноў прыгадваем трагедыю, Рада БНР выказвае словы ўдзячнасьці ўсім, хто дапамагаў і дапамагае беларусам адолець яе наступствы. Зьвесьці іх да мінімуму можна толькі пры спрыяньні і дапамозе ўсяго сьвету. Але беларусы разумеюць і тое, што магчыма гэта толькі пры ўмове, калі беларусы ўсталююць дэмакратыю і прававую дзяржаву, а Беларусь верне сапраўдную Незалежнасьць.
Чарнобыль застанеца зь беларусамі на тысячагодзьдзі, але нялюдзкі прамаскоўскі рэжым мусіць быць зьнішчаны як мага раней».
«Чернобыльский шлях» – четвертый десяток лет
Сегодня в ряде европейских городов беларусы пройдут «Чернобыльский шлях». Впервые это мемориальное шествие состоялось в Беларуси в 1989 году. Последние несколько лет оно там не проводилось – всегда преследовалось и ограничивалось властями, а после 2020-го стало невозможным ни в каком формате.
Вот фото с традиционного «Чернобыльского шляха» в Минске в 2012-м:

А вот – в 2011-м:

«Мы носім гэты след у сабе дагэтуль»
У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе ўзгадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі: «Калі здарыўся Чарнобыль, мне было ўсяго тры гады. Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней».
Беларусь зазнала на сабе галоўны ўдар Чарнобыля. Але людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне.
Мы памятаем Чарнобыль. Памятаем кожнага і кожную. І будзем рабіць усё, каб больш ніколі не паўтарыліся памылкі мінулага.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное