«Гэта наш агульны спосаб паказаць сем'ям палітвязняў: яны не адны»

BYSOL арганізуе збор для дзяцей палітвязняў, якія хутка пойдуць у школу.

Гэты дабрачынны збор у падтрымку самых уразлівых — дзяцей беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі або былі вымушаныя выехаць за яе межы. Іх бацькі знаходзяцца ў турмах толькі за тое, што хацелі жыць у свабоднай краіне, — адзначаюць у BYSOL. — У нашых сілах зрабіць так, каб дзеці не заставаліся з гэтай бядой адзін на адзін.

Дапамога ў памеры 100 еўра ў межах збору дазваляе пакрыць самыя базавыя патрэбы: набыць школьныя прылады і хаця б частку вопраткі.

— Гэта простыя рэчы, без якіх дзіцяці цяжка адчуваць сябе ўпэўнена з аднагодкамі. А яшчэ гэта наш агульны спосаб паказаць сем'ям: яны не адны, побач ёсць падтрымка! — адзначаюць у фондзе.

Вось што пісалі бацькі пасля мінулых збораў:

«Дапамога, якую вы аказваеце, не толькі палягчае матэрыяльныя цяжкасці, але і дорыць дзецям магчымасць адчуваць сябе любімымі і абароненымі»

«Асаблівыя словы падзякі — людзям, што ахвяруюць грошы. Ваш унёсак – гэта акт салідарнасці, дабра і чалавечнасці».

Далучайцеся да збору, калі для вас гэта бяспечна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)